Заданне 2

1 варыянт
1. Выпішы  апавядальны сказ.

На траве заіскрылася раса.
Ці любіце вы збіраць грыбы?
Раскажы мне, бабуля, казку.

2.Спішы, падзяляючы тэкст на сказы. У канцы сказаў пастаўце знакі прыпынку.

Празвінеў званок вучні зайшлі ў клас пачаўся ўрок беларускай мовы

3. Спішы  сказы. У канцы сказаў пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.

На лузе вырасла высокая трава
Давайце пойдзем у грыбы
Што без вады плавае

4. Складзі  сказ з прапанаваных слоў. Запішы яго, устаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэслі, пра што ці пра каго гаворыцца у сказе.

На, падаю…ь, белыя, сняж..нкі, з…млю.

5. Дайце поўныя адказы на пытанні.

Як называецца першы месяц зімы?
Як называецца першы месяц года?


2 варыянт
1. Выпішы пытальны сказ.

На траве заіскрылася раса.
Ці любіце вы збіраць грыбы?
Раскажы мне, бабуля, казку.

2.Спішы, падзяляючы тэкст на сказы. У канцы сказаў пастаў знакі прыпынку.

Пад вечар узняўся вецер густыя хмары навіслі над зямлёй

3. Спішы сказы. У канцы сказаў пастаў патрэбныя знакі прыпынку.

Хто там парушае цішыню
Мяккі снег усцілае зямлю
Навекі слаўся, родны край

4. Складзі сказ з прапанаваных слоў. Запішы яго, устаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэслі, пра што ці пра каго гаворыцца ў сказе.

На, раніцай, галінкі, снег, дрэў, лёг.

5, Дапоўні сказы словамі па пытаннях. Запішы атрыманыя сказы.

Неба зацягнулі (якія?) (што?).
(Якая?) елачка расце (дзе?).


Комментариев нет:

Отправить комментарий