Адназначныя і мнагазначныя словы

Словы, якія маюць адно значэнне, называюцца адназначнымі. Словы, якія маюць некалькі значэнняў, называюцца мнагазначнымі.








Што вы бачыце? Мора і мора кветак.

1.Мора - гэта частка акiяна, вялікая водная прастора  з гаркавата-салёнай вадой.

2.Мора (кветак) – гэта вялікая колькасць, мноства чаго-небудзь, каго-небудзь.

Колькі, такім чынам, значэнняў мае слова “мора”? Два.

Гэта значыць, слова "мора" - мнагазначнае.


А што бачыце цяпер? Дровы

Дровы - гэта  распілаваныя і паколатыя дрэвы, пасечанае галлё, якія ідуць на паліва.

Слова дровы мае толькі адно значэнне, яно - адназначнае.

Комментариев нет:

Отправить комментарий