Напісанне слоў з ў (у нескладовым)

1. Выпраўце памылкі ў напісанні слоў. (І)

Воук, пушысты, лоўкі, бабуля, праляцеу, працаваў, заўсёды, ахоуваць, абрўс, працаунік, жоўты, поуны, ручка, рўхавы.
2. Прачытайце. Устаўце замест кропак прапушчаныя літары. Падкрэсліце склады з літарай ў. (ІІ)

Сцішы..ся і пасіве.. ад мароз.. лес. Зашы..ся малады дзяцел у старое д..пло і сядзіць там не пі..шы, не е..шы. Вылеце.. ён з д..пла, се.. на с..к і не пазна.. свайго лес.. . На..кол стаялі белыя п..шыстыя дрэвы. На лапках кашлатых елак ляжалі шапкі снег.. .

3. Змяніце словы па ўзоры. Запішыце іх парамі. Падкрэсліце ў. (ІІІ)

У з о р: чытала – чытаў.

Рашала, дапамагала, ляпіла, даглядала, майстравала, сачыла, бяліла, фарбавала, суцяшала.

4. Перакладзіце словы на беларускую мову. Запішыце іх. Вертыкальнай рыскай падзяліце словы для пераносу. (ІV)

Ласточка, подружка, девочка, жёлтый, словарь, лопата, открытка, охотник.

5. Адкажы на пытанні, выкарыстоўваючы словы з ў. (V)

1) Чалавек, які вучыць дзяцей.
2) Драўляная хатка для шпака.
3) Птушка, якая часта робіць гнёзды пад стрэхамі дамоў.
4) Чалавек, які займаецца паляваннем.
5) Другі дзень тыдня.

Комментариев нет:

Отправить комментарий