Сказ. Словазлучэнне

Граматычныя заданні
1. Выпішыце апавядальны сказ.
    На траве заіскрылася раса.
    Ці любіце вы збіраць грыбы?
    Раскажы мне, бабуля, казку.
2. У канцы сказаў пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.
     На лузе вырасла высокая трава 
     Давайце пойдзем у грыбы 
    Што без вады плавае
3. Складзіце сказы з дадзеных слоў. Запішыце іх, устаўляючы ў словы прапушчаныя літары.
     Раку, дзядз..ка, пайшоў, на, Куз..ма, акун..коў, абед, на, налавіў, ён. 
4. Адкажыце на пытанні, ужываючы словы снежань, студзень. Адказы запішыце. Падкрэсліце ў іх галоўныя члены сказа.
       Як называецца першы месяц зімы?
      Як называецца першы месяц года?
      На чым катаюцца дзеці зімой?
5. З неразвітых сказаў утварыце развітыя, каб атрымаўся тэкст. Запішыце сказы, падкрэсліце у іх дзейнік і выказнік. Абазначце стрэлачкай сувязь паміж словамі.
       Надышло лета. Пячэ сонца. Расцвілі кветкі. Заспявалі птушкі.
6. Выпішыце спалучэнні слоў, якія з'яўляюцца словазлучэннямі.
  • прыйшла вясна;
  • цёплая вада;
  • схілілася над ракой.
7. Запішыце сказ. Падкрэсліце дзейнік і выказнік. Выпішыце словазлучэнні.
     Над палямі нясецца звонкі спеў жаваранка.
8. Утварыце і запішыце словазлучэнні. Складзіце і запішыце сказ з адным са словазлучэнняў.
       Сябраваць (з кім?) ... .
        Ляцець (на чым?) ... .
       Накрыць (што?) ... .
       Падрыхтавацца (да чаго?) ... .
       Ласавацца (чым?) ... .
9. Са сказаў выпішыце словазлучэнні. 
       Школьны двор звініць дзіцячымі галасамі.
      На ўскрайку лесу расла старая сасна.
10. Дапоўні сказы. Запішы іх.
       Сказ, у якім паведамляецца пра падзеі, з'явы, называецца ... .
      Сказ, у якім выражаецца просьба, загад, парада, заклік да дзеяння, называецца ... .
       Сказ, у якім выражаецца пытанне, называецца ... . 
       (апавядальным, пытальным, пабуджальным)
11. Сярод запісаў выберы сказы. Запішы іх.
  • Ад ракі пацягнула свежасцю.
  • Заблішчэла расе трава срабрысты. 
  • Прыйшла халодная восень.
  • Плывуць небу па хмары.
  • Яркае сонца ўзышло над лесам.
  • На небе плавалі.
  • Прачнуліся птушкі.
  • На вершаліне сасны стукае дзяцел.
12. Выпішы спачатку апавядальны сказ, затым - пытальны, потым - пабуджальны.
  • Дапамажы птушкам зімой.
  • А ты зрабіў кармушку птушкам?
  • Голадна птушкам зімой.

  • Беражы і ахоўвай гэту прыгажосць!
  • Кожная кветка прыгожая?
  • Прырода надзяліла зямлю кветкамі.
13. Запішы сказы. У канцы кожнага пастаў патрэбны знак прыпынку.
  • Хутка наступіць зіма
  • Куды адлятаюць птушкі
  • Вяртайцеся хутчэй
  • Чаму восень залатая
  • Давайце пойдзем у лес
  • Там мы знойдзем адказ
14. З прапанаваных слоў складзі апавядальныя сказы. Запішы іх. Падкрэслі галоўныя члены сказа.
       Асенні, дрэў, зрываў, з, вецер, лісты.
       Пад, нашага, дахам, жывуць, дома, ластаўкі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий