Гукі і літары. Алфавіт. Галосныя гукі пасля цвёрдых і мяккіх зычных. Іх абазначэнне на пісьме


1. Прачытайце тэкст. Падкрэсліце ў словах усе зычныя літары. (І)

Цячэ па беларускай зямлі вялікая рака Нёман. Вясной ён затаплівае лугі. Засушлівай летняй парой рака мялее. Не мяняюць сваёй прыгажосці толькі наднёманскія гаі. Прыгожыя яны і зімой, і летам.

2. Прачытайце. Устаўце ў словах прапушчаныя літары. Падкрэсліце галосныя, якія стаяць пасля цвёрдых зычных. (ІІ)

Восень, восень, залатая
сее радасц.. на з..млі,
хмарка ў сінім небе тае,
мкнуць у неба жура..лі.
Ніткай срэбнай павуці..е
ў косах сонейка блішч..ць.
Што за цуднае зіхце..е!
Што за ціш вакол ст..іць!

                                       
С. Новік-Пяюн

3. Прачытайце. Выберыце патрэбныя літары, што ў дужках. Падбярыце жывёлам, пра якіх расказваецца ў вершы, клічкі і запішыце. (ІІІ)

Хто ні пройдзе –
кожны кляне.
З (ч, Ч)арапахай выйшла (т, Т)аня,
брат яе трымае (Д, д)ога,
(В, в)асілёк – (К, к)ата малога,
у (Д, д)зяніса – (Т, т)рус-бяляк,
у (І, і)гнаціка – (Х, х)амяк.
Выйшаў з (В, в)ожыкам (я, Я)гор.
Заапаркам стаў
наш двор.

                                                               С. Бестава
У з о р: кот Пушок.

4. Запішыце словы ў алфавітным парадку. Выдзеленыя словы падзяліце для пераносу. (ІV)

Бусел, удод, кнігаўка, шпак, верабей, жаваранак, крыжадзюб, дзяцел, сойка, ластаўка.

5. Размясціце сказы так, каб атрымаўся звязны тэкст. Устаўце прапушчаныя літары. Падкрэсліце словы, у якіх больш літар, чым гукаў. Чаму? (V)

1) Гэта было гн..здо пеначкі.
2) Аднойчы раніцай я збіра.. суніцы.
3) Нар..шце ўбачыў маленькі клубочак у траве.
4) Хаджу па лесе і прыгл..даюся.
5) Я прысе.. і пачаў шукаць гн..здо.
6) Раптам з тр..вы пырхнула маленькая птушачка.

Комментариев нет:

Отправить комментарий