Правапіс о, э - а

Не пад націскам літара э захоўваецца:

 1) у пачатку іншамоўных слоў: эцюд, экзамен, экстракт, экспанат;

 2) у сярэдзіне іншамоўных слоў пасля цвёрдых зычных д, т і зацвярдзелых зычных (р, ж, ш, дж ,ч, ц): гардэроб, дэсант, ордэн, ветэран, тэлефон, Тэгеран, антрэсоль, Арэнбург, прэзентацыя, прэцэдэнт, рэферэндум, рэдактар, жэлацін, жэтон, Жэнева, шэдэўр, Шэкспір, джэнтльмен, джэрсі, чэмпіён, чэкіст, Чэлябінск, цэвіта, цэлафан, цэмент, Герцэн.

 3) у першай частцы складаных слоў: рэдка-, шэра-, шэсць-, кватэра-, крэдыт(а)-, мэта-, сэрца-, шэрсця- (-е)-, тэле-, электра-: рэдкашэрсны, шэразём, шэсцьсот (але шасцідзёнка, шасцігодка), кватэранаймальнік, крэдытаздольнасць, мэтазгодна, сэрцападобны, сэрцабіцце, шэрсцяткацтва, шэрсцепрадзенне, тэлекамера, электрарухавік;

4) у слове сэнс і вытворных ад яго: асэнсаванне, пераасэнсаванне, сэнсаадрознівальны, нонсэнс

У некаторых даўно запазычаных словах неславянскага паходжання замест літары э не пад націскам пішацца літара ы: брызент, дрызіна, інжынер, канцылярыя, цырымонія, рысора, рызіна і інш
Пішыце правільна! 
шынель, навела, навеліст, анестэзія, менеджмент, бармен, тунэль, панэль, капэла, паланэз, ігрэк,  турнэ, водар, лодар, зарыва, марыва, почырк, яблык, бізнес, бізнесмен, спартсмен, шымпанзэ, маянэз,  рэзюмэ.  брэстаўчане, плывец,  плыўчыха



Правер свае веды па тэме >>>


Комментариев нет:

Отправить комментарий