Тэкст. Тэма і асноўная думка тэксту. Загаловак. Часткі тэксту. План тэксту

1. Прачытайце. Падзяліце тэкст на сказы. Дайце тэксту загаловак. (І)
_________________________

Добра ў лесе ў гарачы дзень высокія хвоі развесілі іглістыя верхавіны елачка выгінае калючыя галінкі красуецца кучаравая бярозка дрыжыць шэрая асіна каранасты дуб раскінуў зялёныя лісты пад асінай схаваўся чырвоны падасінавік.

2. Размясціце часткі тэксту па парадку. Дайце тэксту загаловак. (ІІ)
___________________________

¨ У лясах каля возера вельмі часта сустракаюцца ласі, вавёркі, дзікі, зайцы і іншыя жывёлы.

¨ Свіцязь – прыгожы маляўнічы куток Беларусі. Паабапал возера растуць дубы і ліпы, клёны і вязы, ясені і бярозы.

¨ Возера багата рыбай. У ім водзяцца шчупакі і акуні, ляшчы і ліні, плоткі і карасі, вялікія язі. Тут можна налавіць і ракаў.


3. Запішыце сказы так, каб атрымаўся звязны тэкст. Дайце яму загаловак. (ІІІ)

1) Яна прагаладалася і пачала дзяўбсці хлебныя крошкі.
2) Сюды загнала яе сцюжа.
3) Дзеці палюбілі птушку.
4) Гаспадар пашкадаваў птушку і адчыніў акно.
5) Аднойчы прыляцела сінічка да акна.
6) Яна пражыла ў хаце ўсю зіму.
7) Сінічка паляцела ў хату.


4. Прачытайце. Падзяліце тэкст на часткі. Дайце тэксту загаловак. Складзіце і запішыце план тэксту. (ІV)
__________________________

Расла ў лесе дзікая яблынька. Увосень на зямлю ўпаў з яе кіслы яблык. Птушкі склявалі яблык і зярняткі. Толькі адно зерне схавалася ў зямлю. З яго вырасла прыгожая яблынька. Прыйшоў садоўнік і прышчапіў дрэўца. Праз некаторы час зацвіла яблынька пахучымі кветкамі. А ўвосень выраслі на ёй румяныя і духмяныя яблыкі.

5. Прачытайце. Закончыце апавяданне. Запішыце. Дайце тэксту загаловак. Складзіце і запішыце план. (V)
________________________

       Вясна прыйшла неяк раптоўна. Выглянула ласкавае сонейка. Забруіў на вясновым сонейку вясёлы ручай.
      Андрэй знайшоў кавалак кары і зрабіў караблік. На ім быў капітанскі мосцік, прасторная палуба, высокая мачта з маленькім сцяжком і пластмасавы матрос. Гэта капітан.
       ....

План
І. _______________________
ІІ. ______________________
ІІІ. _____________________

Комментариев нет:

Отправить комментарий