Напісанне слоў з падоўжанымі зычнымі гукамі

1. Прачытайце. Выпішыце словы з падоўжанымі гукамі. Падкрэсліце літары, якія абазначаюць падоўжаныя гукі. (І)

Мы сядзелі на мяккім моху. Здалёк пачулася чвяканне. Потым мы са здзіўленнем ўбачылі дзікоў. Цела гэтых жывёл пакрыта густым шчаціннем. Галава ў дзіка, як у свінні. Дзікі ласуюцца карэннямі раслін і жалудамі. Іх часта можна ўбачыць восенню на бульбяных палетках.

2. Прачытайце, устаўце прапушчаныя літары. Словы з падоўжанымі літарамі падзяліце для пераносу. (ІІ)
Урок чыта...я заўсёды прахо..іць у нас вельмі цікава. Кожнае апавяда...е раскрывае перад намі што-небудзь новае, нев..домае. Усё бага...е жы...я паказваюць пісьме...ікі ў сваіх творах. Як у цікавае падаро...а адпраўляемся мы з кожнай новай кнігай, і ш..рокае раздо...е адкрывае...а перад намі.

3. Устаўце ў сказы патрэбныя словы. Словы з падоўжанымі літарамі падзяліце вертыкальнымі рыскамі для пераносу. (ІІІ)
З кожным годам мяняецца ________________ нашай краіны. Ва ўсіх кутках Беларусі __________________ агні новабудоўляў. На шырокім _______________ калгасных палёў каласіцца залатое ____________________. __________________ беларускіх вучоных паляпшаюць наша __________________.

Словы  для  даведак: збожжа, аблічча, загараюцца, раздоллі, жыццё, дасягненні.

4. Складзіце са слоў прыказкі. Запішыце іх. Вертыкальнымі рыскамі падзяліце для пераносу словы з падвоенымі літарамі. (ІV)

1) Слова, даражэйшае, добрае, багацце, за.
2) Не, адзенне, а, чалавека, чалавек, адзенне, упрыгожвае.
3) Глушыць, нядбалай, у, агарод, у, гаспадыні, пустазелле.


5. Перакладзіце словы на беларускую мову. Складзіце і запішыце два-тры сказы з гэтымі словамі. (V)

Одежда, ночью, рисование, жизнь, охота, задание, мусор, свадьба.

Комментариев нет:

Отправить комментарий