Апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя, клічныя сказы


1. Прачытайце. Вызначце, якія гэта сказы па мэце выказвання і па інтанацыі. (І)

Вясёлка

Колькі колераў у ёй
Мы палічым самі.
- Вось аранжавы!
- Чырвоны.
- І блакітны!
- І зялёны.
- Фіялетавы!
- І жоўты!
- Ну, а болей
не знайшоў ты?


Знайдзіце яшчэ адзін колер вясёлкі. Запішыце яго.
2. Пастаўце знакі прыпынку ў канцы кожнага сказа. (ІІ)

Ці памыліўся Яша?

- Хто за ўсіх шпарчэйшы . . .
- Я . . .
- Хто за ўсіх спрытнейшы . . .
- Я . . .
- Хто за ўсіх смялейшы . . .
- Я . . .
- Хто за ўсіх разумнейшы . . .
- Я . . .
- А ў каго язык даўжэйшы . . .
- У мяне . . .
Яша раптам спахапіўся:
- Я , прабачце, памыліўся . . .
- Вось і не . . .

                                                       І. Муравейка


3. Складзі са слоў Міша, зрабіў, урокі 4 сказы так, каб адзін з іх перадаваў паведамленне, другі – пытанне, трэці – радасць, чацвёрты – пабуджэнне да дзеяння. (ІІІ)


4. Прачытайце. Падзяліце тэкст на сказы, расстаўце патрэбныя знакі прыпынку. Устаўце прапушчаныя літары. Запішыце. (ІV)


Ці доводзілася вам у ч..рвені бываць на лузе ці за..важалі яго расфарбоўку тры колеры паную..ь на ч..рвеньскім лузе – ч..рвоны, ж..ўты, з..лёны гэта цвіту..ь луг..выя кветкі зел..неюць хмызнякі ад усёй прыгажосці ахоплівае такая радас..ь, што сп..ваць хоча..а а чаму б і не засп..ваць аб тых жа кветках і пахах на лузе і гэта песня бу..е пра нашу цудо..ную Ра..іму.

Комментариев нет:

Отправить комментарий