Напісанне слоў з раздзяляльнымі знакамі

1. Дапоўніце сказы. (І)
  1. Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля літары ___________перад галоснымі літарарамі ________________. 
  2. Раздзяляльны знак апостраф пішацца пасля ________________зычных літар перад галоснымі літарамі _________________________.
2. Выпішыце спачатку словы, у якіх ь абазначае толькі мяккасць папярэдняга зычнага, а потым – словы з раздзяляльным мяккім знакам. (ІІ)

Паштальён, пісьмо, мядзведзь, павільён, гальштук, мільён, дзьме, Ілья, мільянер, Ульяна, мільярд, бульба.

3. Устаўце прапушчаныя літары: раздзяляльны мяккі знак або апостраф. (ІІІ)

1) У мяне вел..мі дружная сям..я.Мы разам працуем і адпачываем.
2) Сёння дрэннае надвор..е. З чорных хмар л..е халодны дождж.
3) Летняй раніцай вераб..і любяць купацца ў лужынах, а потым чысціць сваё пер..е.
4) Рабочыя рамантавалі дарогу, таму мы паехалі ў аб..езд.
5) Нашага настаўніка музыкі завуць Іл..я Васіл..евіч. Дар..я Анатол..еўна вучыць нас прыгожа маляваць.


4. Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі. Утаўце прапушчаныя літары. (ІV)

Дождж моцна _______________ па даху. Дрэннае _______________ трымала дзяцей у хаце. Уся ______________ глядзіць перадачу па тэлевізару. Сёння па радыё перадавалі _________________ для школьнікаў. ____________________ Ул(?)яна Анатол(?)еўна прынесла нам шмат паштовак з навагоднімі віншаваннямі.

Словы для даведак: п(?)есу, б(?)е, сям(?)я, надвор(?)е, паштал(?)ён.

5. Падбярыце да слоў з правага слупка словы з левага слупка, якія падыходзяць па сэнсе. Скадзіце і запішыце тры сказы з гэтымі спалучэннямі слоў. Устаўце прапушчаныя літары. (V)

надвор(?)е                                                        кран
пад(?)ёмны                                                      пад(?)езд
утульны                                                           працавіты
пашта(?)ён                                                      чорнае
аб(?)ява                                                           добрае
пер(?)е                                                              новая

Комментариев нет:

Отправить комментарий