Звонкія і глухія, цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме


1. Назаві зычныя, якія ўтвараюць пары па звонкасці. (І)
[б]               [ ч]
[г ]              [х]
[д ]              [ т]
[дж]            [ш]
[ж ]             [ ц’]
[з ]              [п]
[дз’]            [ с]

Запішыце звонкія няпарныя гукі.
Запішыце глухія няпарныя гукі.
2. Дапішыце сказы. (ІІ)

Рыбы жывуць у _______________ (вада).
Хлопчык катаўся на ________________ (лёд).
Грушы растуць у _______________(сад).
Бульба расце ў ____________________ (агарод).


Падкрэсліце літары, якія абазначаюць зычныя гукі.

3. Прачытайце. Устаўце прапушчаныя літары. Падкрэсліце зычныя ж, дж, р, ч, ш і галосныя пасля іх. (ІІІ)

Л..сныя ж..хары добра падр..хтаваліся да зімы. Ва..кі, лісіцы і зайч..кі апранулі цёплае зімовае адз..нне. Яшчэ да м..р..зоў пачынае будаваць ж..ллё мядзведзь. У глыбокіх норах зімуюць вож..кі і мыш.. . Апусцелі птуш..ныя гнёзды. Толькі кр..жадзюб не баіцца м..розу. Усю зіму ён ж..ве сярод сн..гоў, лушч..ць ш..шкі.

4. Устаўце прапушчаныя словы, якія абазначаюць прыметы прадметаў. (ІV)

У лесе паспелі _______________суніцы. Дзеці ішлі на раку па _______________ сцяжынцы. За дарогай пачынаўся ________________ лес. На балоце растуць _______________бярозкі. За дрэвы і траву чаплялася _________________ павуцінне.

У першых двух сказах падкрэсліце літары, якія абазначаюць звонкія зычныя гукі.

5. З дадзеных слоў складзіце і запішыце сказы. У першых двух сказах падкрэсліце літары, якія абазначаюць мяккія зычныя гукі. (V)

На, каталіся, каньках, дзеці, на, рэчцы. Пад, раптам, адна, правалілася, дзяўчынка, лёд. Яна, тануць, пачала. Мітусіцца, дзеці, і, спалохаліся, пачалі, крычаць. Не, Віця, разгубіўся, толькі. Сяброўку, хлопчык, кінуўся, да, і, выратаваў, палонкі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий